Аляксандр Лукашэнка прапанаваў кітайскаму холдынгу Midea пашырыць свой бізнес у Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам гэтай кампаніі.

Прэзідэнт адзначыў, што ён упершыню сустракаецца з прадстаўнікамі кітайскага бізнесу. "Спадзяюся, што гэта першая, але не апошняя сустрэча з вамі. Перакананы, што следам за адной з буйнейшых кітайскіх кампаній да нас прыйдуць і іншыя", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка асабліва акцэнтаваў увагу на тым факце, што за кароткі перыяд часу, які прайшоў пасля яго візіту ў КНР у 2005 годзе, кітайскі холдынг інвесціраваў у стварэнне ў Беларусі вытворчасці ЗВЧ-печаў. Цяпер ужо выраблена 120 тыс. адзінак гэтай прадукцыі.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, "што бізнес кампаніі Midea у Беларусі будзе пад надзейнай абаронай". "Больш за тое, мы прапануем вам пашырыць сваю прысутнасць у Беларусі, у цэнтры Еўропы, і гатовы стварыць неабходныя ўмовы", - дадаў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?