22.03.2014 / 13:33

НАТА дапаможа Украіне стварыць эфектыўную армію, каб стрымліваць Расію 12

Ваенная агрэсія Расеі ва Ўкраіне — самы сур’ёзны крызіс у Эўропе ад падзеньня Бэрлінскага муру, заявіў у пятніцу генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн.

Пастаўленае пад сумнеў усё нашае бачаньне цэласнай, свабоднай і мірнай Эўропы, сказаў ён, выступаючы на «Брусэльскім форуме» — штогадовай сустрэчы ўплывовых эўрапейскіх і паўночнаатлянтычных палітычных, дзелавых і інтэлектуальных лідэраў пад эгідай Нямецкага фонду Маршала.

Паводле яго слоў, гэтая агрэсія — не ізаляваны інцыдэнт. Гэта ўжо элемэнт паводзінаў Расеі — чыніць ваенны ціск і пакідаць замарожаныя канфлікты па суседзтве з НАТА: Прыднястроўе, Паўднёвая Асэтыя, Абхазія, а цяпер і Крым.

Усе гэтыя крызісы аб’ядноўвае «адна вялікая краіна, якая аднабакова вырашыла перапісаць міжнародныя нормы — за адзін дзень і самастойна, — і зноў стварыць лініі падзелу ў Эўропе праз 25 гадоў пасьля таго, як свабодныя народы Эўропы сьцерлі іх», — сказаў Расмусэн.

Паводле кіраўніка НАТА, «мы спадзяваліся, што гэтыя рэвізіянісцкія паводзіны засталіся ў 19-м стагодзьдзі, а цяпер бачым іх вяртаньня ў 21-м». «Яны грунтуюцца на канфрантацыі, а не на супрацы, і ўяўляюць рэальную пагрозу сусьветнаму парадку, які грунтуецца на нашых каштоўнасьцях і правілах, якія мы ўсе дамовіліся паважаць», — сказаў ён.

Таму, сказаў генэральны сакратар NATO, «нам неабходна даць адказ — зараз і на будучыню».

Ён бачыць тры прыярытэты: першы — пацьвердзіць прыхільнасьць прынцыпу калектыўнай абароны: другі — узмацніць падтрымку Ўкраіны і ўсяго рэгіёну, і трэці: даць дакладна ведаць, што з Расеяй ужо нельга весьці справы, як звычайна.

Што тычыцца падтрымкі Украіны, то, паводле кіраўніка НАТА, гаворыцца аб інтэнсіфікацыі палітычнага і ваеннага супрацоўніцтва зь ёй, а менавіта: падтрымка трансфармацыі Узброеных сілаў Украіны ў сучасную і эфэктыўную структуру, якая была б сур’ёзным сродкам стрымліваньня і здольнай забясьпечыць абарону ад ваенных пагроз; паляпшэньне здольнасьці Узброеных сілаў Украіны дзейнічаць сумесна з узброенымі сіламі краін НАТА, узмацненьне ўдзелу ў вучэньнях НАТА.

Што тычыцца стасункаў з Расеяй, сказаў Расмусэн, то Масква цяпер кажа і вядзе сябе больш як праціўнік, а не як партнэр. «Гэта не наш выбар. І гэта вельмі турбуе і ставіць пад сумнеў самі асновы нашага супрацоўніцтва з Расеяй», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, саюз НАТА ўжо адмяніў бягучыя мерапрыемствы з Расеяй на больш нізкім узроўні і зараз праглядае ўвесь спэктар супрацы зь ёй, каб міністры замежных справаў краін Паўночнаатлянтычнага саюзу прынялі належныя рашэньні на сустрэчы празь дзесяць дзён.

Але трэба глядзець і ў будучыню, дадаў кіраўнік НАТА, — бо цяперашні крызіс мяняе правілы гульні і падрывае сусьветны парадак, заснаваны на гэтых правілах.

Сярод таго, што неабходна зрабіць, Расмусэн назваў стратэгічным трансатлянтычным прыярытэтам дывэрсіфікацыю энергазабесьпячэньня і зьмяншэньне залежнасьці Эўропы ад расейскіх энэрганосьбітаў.

«І будзьце ўпэўненыя: у сьвеце, які зьмяніўся, саюз НАТА застаецца напагатове», — заявіў Андэрс Фог Расмусэн.

0
Тутэйшыя белы-Янкі дзікага захаду / Адказаць
22.03.2014 / 14:45
- Як думае гэта самая імпэрыя : - Што толЬкі яна адна мае зваю Вяліка-Праўну Рацыю ЎСЁ рашацЬ за ЎСЕХ другіх !?, - зусім не пытая людзей ці хочацЬ яны яеных '' ЎСЕдoбраахвотна-благіх'' рашэній мэт прапаноў і дзеянЬняў ? - ЯНА Ж НЕ ЎСЕСІЛЬНЫ НЯБЁСЫ БОГ І НЕ ЎСЕДЗЯРЖЫЦЕЛЬ СУСВЕТНЫ ЦАР ГАСПАДАР ! - Яна - АГРЭСАР-РАЯ-ЗЛАЧЫНСТВАЎ ! - НА вялікае шчасце ! - той былы яе час праўшоў, калі яна пужала усех зваімі стаханаўскімя ракетамі-катюшамі i традыцыйымя бомбамі-матрошкамі ды грыбамі-паганкамі арды чын-газ-прома ! - Яе ужо няхто не баіцца !- і ўжо ад іх няхто не палохаецца ! - Усе ЎЖО ДАЎНО добра свядомы ! - што яна мае - шмат розных (ў тым ліку) шчыра сяброўскіх братоўскіх -ТВАРНЫХ маскаў !, - Але ЯЕНA-ГІЕНЫ сапраўдна-зубасты твар пад мазкай скуры лазкавага целя, HEздаецца ад усіх надоўга і добра схувацЬ !!!!! ....
0
Fjofgjk / Адказаць
22.03.2014 / 16:01
Ну вось жа можаце, калі захочаце, цьвяроза думаць, а то "Расея шчодрая душа", ана фсех рассудзіт. Яна ўсіх засудзіць, назаве бандэраўцамі, калабарантамі, нацыяналістамі, дый увогуле словам "патрыёт" будзе ўсіх страшыць. Усё таму, што ў малпы ядзерная зброя ў руках. У сябе дома на 150 народаў адна дзяржаўная мова, а кожнаму з навакольных хоча навязаць яшчэ й сваю. Ціпа адмычкі ў чужую хату. Вы праміргалі Асэтыю, дык не праміргайце Украіну.
0
123 / Адказаць
22.03.2014 / 17:05
Странно что он не упоминает о том, что после падения берлинской стены нато обещало не расширяться на восток. Косово уже не считается кризисом в Европе? В Южной Осетии не стоило убивать российских миротворцев и обстреливать город артиллерией. "Одна большая страна, которая односторонне решила переписать международные нормы"... (Югославия, Ирак, Ливия) это он на кого намекает?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру