Расійская армія абвясціла ўкраінскім вайскоўцам у Бельбеку чарговы ультыматум: здацца альбо будзе штурм.

Пра гэта паведаміў кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў у Facebook.

«Крыніцы з Бельбека паведамляюць аб чарговым ультыматуме: здацца ці будзе штурм. Чакаюць вынікі рашэння па тэлефоне на працягу 15 хвілін», — адзначыў Селязнёў.

Акрамя таго, гэтую інфармацыю пацвердзіла журналістка Наталля Седлецкая. «Акупанты акружылі аэрадром Бельбек. Паставілі нашым ультыматум — не выйдуць без зброі, пачнецца штурм», — напісала яна ў Twitter.

Як паведамляе «Украінская праўда», ужо прагучала першая баявая сірэна з боку расійскай арміі, з'явіліся снайперы.

Па словах журналісткі Мірыям Драгінай, камандуючы вайсковай часткі Юлій Мамчур заклікаў сваіх ваенных заставацца вернымі прысязе. Па інфармацыі СМІ, ва ўкраінскай частцы мала зброі — старая зеніткі, тры грузавікі і адзін аўтамат на пяцярых. Таксама паведамляецца, што ў час перагавораў Мамчура з прадстаўніком расіян, камандуючы ўкраінскай часткі сказаў яму, што загаду здавацца не было, і ўсе ваенныя застаюцца на сваіх месцах. Разам з тым расійскі ваенны заявіў: «Тваё кіраўніцтва далёка, а людзей пакладзеш ты», — паведаміла журналістка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?