facebook.com/CVSTOSGeneve

facebook.com/CVSTOSGeneve

На замову французскага акцёра Жэрара Дэпард'ё швейцарская кампанія Cvstos вырабіла эксклюзіўную серыю гадзіннікаў пад назвай «Ганаруся быць рускім» (Proud to be Russian), перадае агенцтва Франс Прэс.

На сваёй старонцы ў Facebook кампанія размясціла фота акцёра, на запясці якога надзеты чорны гадзіннік з выявай двухгаловага арла. Таксама акцёр апрануты ў чорную куртку з расійскім гербам.

Справядліва будзе адзначыць, што рэклама гадзінніка у ФБ са слоганам «Ганаруся быць рускім» з'явілася аж 6 сакавіка, г.зн. за 10 дзён да сумна вядомага рэферэндуму ў Крыме.

Паведамляецца, што двухгаловы арол на гадзінніках выкананы з золата. Кошт эксклюзіўных гадзіннікаў не паведамляецца.

У канцы 2012 года Дэпард'ё быў абураны планамі ўрада Францыі павялічыць «падатак для багатых» да 75 %, купіў дом на паўднёвым захадзе Бельгіі, аднак захаваў французскае грамадзянства. Летась акцёр атрымаў расійскі пашпарт і пастаянную рэгістрацыю ў сталіцы Мардовіі Саранску, і яшчэ праз пару дзён кіраўнік Чэчні Рамзан Кадыраў уручыў яму дакументы на пяціпакаёвую кватэру і пасведчанне ганаровага грамадзяніна Чэчэнскай рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?