23.03.2014 / 18:36

Навукоўцы знайшлі ваду за межамі Сонечнай сістэмы 3

Каманда Аляксандры Локвуд (Тэхналагічны інстытут Каліфорніі) выявіла ў атмасферы планеты-гіганта за межамі Сонечнай сістэмы вадзяны пар.

Даследаванні, падрабязнае апісанне якіх апублікавана ў апошнім нумары часопіса Astrophysical Journal Letters, вяліся на Гаваях, у Абсерваторыі Кека, пры дапамозе складанай тэхнікі на аснове Доплераўскага эфекту.

Таў Валапаса b, так назвалі вывучаемае нябеснае цела, абарочваецца вакол сваёй зоркі, якую называюць Таў Валапаса A, усяго за 3,3 дня.

Мастацкая выява гарачага планетарнага аб'екта.

Паколькі арбіта Таў Валапаса b занадта набліжана да свяціла, гэтая планета награваецца да вельмі высокіх тэмператур, таму вада на планеце можа існаваць толькі ў выглядзе высокатэмпературнай пары.

Навукоўцы здолелі вылічыць масу Таў Валапаса b. Яна аказалася роўнай 5,9 ад масы Юпіцера.

Ужыты навукоўцамі метад дазваляе выяўляць ваду толькі ў атмасферы вялікіх «гарачых» планетарных аб'ектаў, блізкіх па памерах да зорак. Але у 2018 годзе будзе ўведзены ў дзеянне тэлескоп з інфрачырвоным спектрам «Джэймс Уэб», які дасць шанец «ўбачыць» меншыя па памеры халодныя планеты.

А гэта дазволіць навукоўцам адшукаць ваду ў сусветах, падобных зямным.

nn.by

0
ка(с))мічная / Адказаць
23.03.2014 / 19:25
блін..хоць бы землятрусы ды іншыя зямныя катаклізмы навучыліся для пачатку прадказваць навукоўцы гэтыя недалёкія, а тое, бач ты, пхнуцца ўжо ў далёкі сусвет х а - ц я . . чым больш далёкі аб'ект вывучэння, то бок па простаму - "арганізм" , тым прасцей яго вывучаць, да? бо са сваёй "организмой" хрэн разбярэшся, да? )))
0
Ван Хельсiнг / Адказаць
23.03.2014 / 22:22
Фаёвая навiна! Мо, сапрауды, ёсць недзе вада i жыццё таксама звiнiць! Але куды прыгажэй, у разы мацней, чым тут, ля нас!..
0
я / Адказаць
24.03.2014 / 11:07
наивно полагать, что, кроме как у нас, воды больше нигде нет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру