Фота Глеба Лабадзенкі

Нагодай для грамадзянскай ініцыятывы стала тое, што «пуцінская Расія вядзе агрэсіўную, мілітарысцкую замежную палітыку і развязвае войны на постсавецкай прасторы». Петыцыю падпісала ўжо больш за 3,5 тысячы чалавек. 

Як можна пабачыць на старонцы анлайн-петыцыі, падпісваюцца ў асноўным жыхары Украіны, ЗША, Канады, Германіі, Ісландыі, а таксама Беларусі. Адзін з нашых землякоў журналіст і пісьменнік Аляксандр Тамковіч пракаментаваў «Нашай Ніве», наколькі, на яго думку, выключэнне Расііі з Рады бяспекі ААН рэальнае.

«Калі некаму здаецца, што нешта немачыма зрабіць па вызначэнні, то гэта зусім не азначае поўнай адмовы ад любых дзеянняў. СССР ужо выключалі з Лігі нацый. Чаму гэта немагчыма, калі Ліга нацый стала ААН? Чаму Рада бяспекі — рэч недатыкальная па пэўных законах, калі яе чалец гэтыя самыя законы нахабна парушае?» 

«Апошнім часам я проста прыкіпеў сэрцам да ўкраінскіх падзей, а расійскія тэлеканалы і расійскую версію «Еўраньюс» не магу глядзець увогуле. Такая хлусня, што «Гебелес нервова паліць». Подпіс свой паставіў не толькі для акрэслення грамадзянскай пазіцыі», — дадае суразмлўца.

«Няхай «яны» ведаюць, што не ўвесь «піпл» гэтае «лайно» будзе паслухмяна «хаваць»!», — адзначае Аляксандр Тамковіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?