25.10.2007 / 16:26

Касута ёсьць з пошты Рэдакцыі 4

У 29-м нумары «Дзеяслова» надрукаваны ўспаміны Леанілы Бортнік — жонкі кіраўніка антысавецкай арганізацыі Георгія Бортніка, сяброўкі СБМ, якая двойчы прайшла празь пекла ГУЛАГу.

У 29-м нумары «Дзеяслова» надрукаваны ўспаміны Леанілы Бортнік — жонкі кіраўніка антысавецкай арганізацыі Георгія Бортніка, сяброўкі СБМ, якая двойчы прайшла празь пекла ГУЛАГу. Яна згадвае, што нарадзілася ў сям’і псаломшчыка ў вёсцы Касута на Вялейшчыне, і што вёскі гэтай «ужо няма на мапе, яна зьнесеная зь зямлі».

Насамрэч вёска Касута пазначаная на мапе Вялейшчыны і стаіць на той зямлі. У ёй нават захавалася царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — мураўёўка 1868 г., у якой, відаць, і служыў бацька спадарыні Леанілы — А.В.Барадзін.

Цікава, што ў гэтай царкве быў ахрышчаны яшчэ адзін змагар з саветчынай — Расьціслаў Лапіцкі, пра лёс якога распавёў нядаўна ў сваіх кніжках Міхась Чарняўскі.

Вёска Касута ёсьць месцам нараджэньня Піліпа Орліка зь беларускага шляхецкага роду Навіна, украінскага дзяржаўнага дзеяча, паплечніка Мазепы, пасьля сьмерці якога быў абвешчаны гетманам.

Так і просіцца Касута важным пунктам у патрыятычную вандроўку з умоўным назовам «Змагары і пакутнікі», у маршрут якой можна ўлучыць Вялейку зь яе сумнавядомай турмой, Сэрвач — радавое гняздо Козелаў, актыўных удзельнікаў паўстаньня 1863—64, Куранец з Уладыкамі, дзе захаваліся магілы тых паўстанцаў, Ільлю — у навакольлі якой на пачатку 50‑х змагаўся Філістовіч.

Вячка Васілёнак, Менск

0
kabierac / Адказаць
25.10.2007 / 20:12
Ад сябе хачу дадаць, што ў касуцкай царкве служыў сьвятаром бацька ўраджэнцаў Касуты, вядомых падпольшчыкаў Вялейшчыны братоў Лапіцкіх. Тут жа быў ахрышчаны ня толькі Расьціслаў Лапіцкі, але й ягоны старэйшы брат Алег (сябра БНП, актывіст СБМ, адзін з арганізатараў моладзевай арганізацыі ў Віленскай Духоўнай семінарыі, які загінуў пры нявысьветленых абставінах па вызваленьні зь лягеру ў Казахстане) А ў маршрут, прапанаваны аўтарам, я б абавязкова дадаў вёску Мацькаўцы, дзе захавалася пахаваньне пяцярых “лясных братоў”, што загінулі ў баі з аддзелам НКВД ў 1944-ым на Барсучынай гары.
0
vialejka.org / Адказаць
25.10.2007 / 22:08
Улетку ля царквы ўсталявалі памятны знак - камень з мэмарыяльнай дошкай у гонар Піліпа Орліка. Пры ўрачыстым адкрыцьці прысутнічаў амбасадар Украіны з калегамі. У бліжэйшую нядзелю будзе адноўленая кампазыцыя з каталіцкага й праваслаўнага крыжоў. Гэта недалёка ад самой Касуты на былым Барысаўскім гасьцінцы, дзе напачатку апошняй вайны загінула шмат люду - вязьняў Вялейскай турмы. Перад самым прыходам немцаў бальшавікі-НКВДысты эвакуявалі па гэтым шляху зьняволеных. Пехатой. Вельмі сьпяшаліся ў "тыл". Зьнясіленых, закатаваных людзей, якія не маглі ісьці - расстрэльвалі, пакідаючы ля дарогі...
0
Лёнік / Адказаць
31.10.2007 / 19:11
А якія прыгожыя дрэвы стаялі на падворку царквы!!! Яшчэ летась.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру