Расійскія акупанты скончылі штурм вялікага дэсантнага карабля ВМС Украіны «Канстанцін Альшанскі».
Усяго на караблі пасля таго, як частка экіпажа пакінула карабель, застаўся 21 чалавек. Рэшткі каманды забарыкадавалася ў кают- кампаніі.
Да карабля падплыў буксір ЧФ Расіі, з яго высадзіліся захопнікі. Абараняючы карабель, экіпаж пусціў дзве дымавыя заслоны.
Як паведаміў сведка Аляксей Тамразаў, падчас штурму былі чутныя аўтаматныя чэргі і хлапкі шумавых гранат. Пасля чаго Тамразаў паведаміў, што штурм закончыўся.
«Усе … Альшанскага больш няма», — напісаў ён.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары