24.03.2014 / 22:01

Памёр яшчэ адзін герой Майдану 4

23 сакавіка памёр яшчэ адзін актывіст Еўрамайдану, які пацярпеў падчас сутыкненняў у цэнтры Кіева — Пётра Гаджа.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на Facebook «Нябеснай сотні».

Пётра Гаджа нарадзіўся 13 ліпеня 1966 года ў Закарпацці. «Амаль месяц ён лячыўся ў 12 бальніцы ад газавых апёкаў бронху і лёгкіх. Літаральна некалькі дзён таму яго выпісалі з лякарні», - гаворыцца ў допісе групы.

Колькасць ахвяраў процістання ў Кіеве, пачынаючы з 22 студзеня, дасягнула 103 чалавекі. Загінулых называюць Нябеснай сотняй Майдану.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Украінская праўда

0
Равяка / Адказаць
24.03.2014 / 22:51
Вечны адпачынак дай яму Пане, а сьвятло вечнае, няхай яму сьвеціць. Няхай спачывае ў спакоі вечным!
0
Виктория / Адказаць
24.03.2014 / 23:23
Дай Бог, чтобы он был последним. Хватит уже. Вы нам на земле нужны. Вечная память.
0
AKIM / Адказаць
24.03.2014 / 23:32
Героям слава!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру