«Залатую літару» заснаваў у 2004 годзе пісьменнік Адам Глобус. Гэту суб'ектыўную прэмію за лепшую кнігу года ўручае сам арганізатар. Яе грашовы памер складае 11 еўра.

Сёлетнім пераможцам стаў Андрэй Хадановіч за кнігу «Дэжа вю».

На перамогу таксама прэтэндавалі Дзмітрый Мізгулін (кніга «Рэха»), Кірыла Анохін («Асцярожна, дрэвы зачыняюцца»), Ігар Кулікоў («Свамова»), Казіс Сая («Клеменс»), Алесь Разанаў («Гліна, камень, жалеза»), Дзмітрый Дзмітрыеў («Лі-ра-Спі-ра-лі»), Усевалад Сцебурака («Бег па самаадчуванні») і Анатоль Івашчанка («Хай так»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?