26.03.2014 / 12:59

У Акцябрскім прапануюць зніжкі на… аборт ФОТАФАКТ 11

Да канца сакавіка раённая бальніца перарывае цяжарнасць з 30%-най зніжкай.

Чытачы «НН» даслалі ў рэдакцыю фота незвычайнай аб’явы.

Акцябрская цэнтральная раённая бальніца прапануе новы від паслуг – медыкаментозны аборт.

Да 1 красавіка на паслугу дзейнічае зніжка памерам 30%, дзякуючы ёй аборт каштуе 856 150 рублёў.

«Наша Ніва» распытала галоўнага ўрача бальніцы Віктара Мулярчыка наконт дзіўнай ініцыятывы.

«Рэч у тым, што маецца на ўвазе медыкаментозны аборт, - тлумачыць спадар Мулярчык. –

Гэта новая паслуга, для яе патрэбны дарагія лекі, аднак для жанчыны такі аборт не будзе хваравітым, не патрэбная ні аперацыя, ні наркоз.

А наконт зніжкі – мы вырашылі, што для жанчын гэта будзе прасцей, бо заробкі ў нас не вельмі высокія».

Ці карыстаецца попытам паслуга?

«Болей абортаў, зразумела, не стала, засталася тая самая статыстыка: 1-2 аборты на месяц. Але цяпер можна абіраць метад, медыкаментозны аборт пераносіцца лягчэй», –

расказвае доктар.

Здзіўляюць лічбы ў аб’яве, пры першаснай цане ў 931 550 рублёў зніжка складае не 30%, а толькі 9%. Па словах Мулярчыка, гэта пытанне да эканамічнага аддзела.

«Аборты ў нашай краіне дазволеныя, і мы лічым, што жанчына мае права на выбар. А зніжка… Заробкі ж у нас не дзесяць мільёнаў на месяц. Усё адно ніхто не кінецца рабіць аборт, прачытаўшы нашую аб’яву. Такое рашэнне залежыць не ад зніжак», —

кажа ён.

Юрась Ускоў

0
Гусар / Адказаць
26.03.2014 / 13:24
Отлично! пойду сделаю пару обортов пка еще скидка действует.
0
Vacula / Адказаць
26.03.2014 / 13:47
"Акцябрская" - гэта на якой мове? Рэд. Гэта не "Акцябрская", а "Акцябрскі" -- так саветы перайменавалі "Рудабелку", райцэнтр у Гомельскай вобласці. Так ён і называецца з тае пары.
0
canislupus / Адказаць
26.03.2014 / 13:58
Гэта людабойства, химичная вайна з ненароджаными.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру