Беларускі бок не бачыць неабходнасці ў адкліканні пасла Беларусі ва Украіне з Кіева ў Мінск. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

«У сувязі з паведамленнем пра адкліканне пасла Украіны ў Беларусі ў Кіеў беларускі бок не бачыць неабходнасці ў адкліканні беларускага амбасадара з Кіева ў Мінск», — сказаў Мірончык.

Украіна адклікала свайго пасла ў Беларусі для кансультацый у знак пратэсту супраць выказванняў Аляксандра Лукашэнкі, якія ён зрабіў 23 сакавіка. Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-факта стаў часткай Расіі. Кіраўнік Беларусі не асудзіў дзеянняў Расіі, але звінаваціў у страце Крыма ўкраінскае кіраўніцтва. Ён таксама заявіў, што Беларусь гатовая прыняць яшчэ больш расійскіх самалётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?