Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ.

«План Ваенна-марской даследчай лабараторыі ЗША (NRL) заключаецца ў тым, каб стварыць тэхналогію, якая дазволіць вайскоўцам захопліваць сонечную энергію на арбіце і адпраўляць яе на Зямлю», — гаворыцца ў паведамленні.

Касмічная арбітальная сонечная станцыя дазволіць Пентагону не толькі сэканоміць сродкі, але таксама спросціць вайсковыя разгортванні. Бензавозам больш не трэба будзе дабірацца да аддаленых або паветраных абласцей, а місіі змаглі б працаваць даўжэй без неабходнасці вяртацца на базу для дазапраўкі.

Чакаецца, што касмічная сонечная станцыя будзе вырабляць больш энергіі, чым наземныя калектары, бо зможа ўбіраць прамяні сонца кругласутачна і незалежна ад надвор'я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?