УНІАН
Лідарка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка ў сваім мікраблогу ў Твітары прызнала факт тэлефоннай размовы з дэпутатам парламента Украіны ад Партыі рэгіёнаў Нестарам Шуфрычам, аднак заявіла, што частка запісу гэтай размовы была змантажаваная і сфальшаваная.
Падслуханы запіс размовы размясціў у ЮТубе невядомы расійскі карыстальнік, а растыражаваў расійскі прапагандысцкі канал RT.
«Размова была, але аб васьмі мільёнаў расейцаў ва Украіне — мантаж. На самай справе я сказала: расейцы ва Украіне — гэта ўкраінцы», — напісала Цімашэнка ў Твітары. Па яе словаў, размова адбылася 18 сакавіка — у дзень, калі Пуцін урачыста абвесціў пра анексію Крыма.
У запісе двуххвіліннай размовы жаночы голас заяўляе: «Гэта ўжо пераходзіць усе межы ўвогуле. Блін, трэба браць зброю ў рукі і ісці мачыць, гэтых, блін, кацапаў чортавых разам з іх кіраўніком. Шкада, што я не магу цяпер знаходзіцца там і не ўзначальвала ўсе гэтыя працэсы. Хрэн бы яны ў мяне Крым атрымалі».
У сваю чаргу, мужчынскі голас кажа: «Я афіцэр запасу і мой старшы сын афіцэр запасу, і мы таксама гатовыя браць аўтаматы і ісці ваяваць. І я думаю, каб ты была пры ўладзе, то гэтага не здарылася б».
Жаночы голас абяцае «падняць увесь свет і зрабіць усё, што толькі змагу», каб замест Расіі засталася «выпаленая зямля».
«Кацапамі» ў прастамоўі ў Беларусі і Украіне называюць расейцаў.