25.03.2014 / 12:28

В.а. кіраўніка Украіны: Роля СБУ ў захаванні суверэнітэту вырасла як ніколі 8

У час, калі само існаванне Украіны як незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы пад пагрозай, надзвычай узрастае роля Службы бяспекі як органа, які абараняе суверэнітэт краіны.

Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў у віншаванні з нагоды 22-годдзя Службы бяспекі Украіны.

«Сёння на долю нашай Радзімы выпалі цяжкія выпрабаванні, якія ставяць пад пагрозу само яе існаванне як незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы. І ў гэтых няпростых умовах надзвычай узрастае роля Службы бяспекі, таго праваахоўнага органа спецыяльнага прызначэння, які стаіць на варце суверэнітэту нашай краіны», — заявіў Турчынаў.

Спікер выказаў перакананне, што прынцыповая пазіцыя кожнага супрацоўніка Службы як чалавека з пачуццём грамадзянскага абавязку і патрыятызму дазволіць Украіне пераадолець усе цяжкасці і заняць годнае месца пад мірным небам свабоднай Еўропы.

Турчынаў пажадаў асабоваму складу, супрацоўнікам і ветэранам СБУ шчасця, моцнага здароўя, паспяховай рэалізацыі адказных задач.

0
? / Адказаць
25.03.2014 / 13:28
Пакуль вы тильки Музычку злавили. Дзе астатния правакатары?
0
как всегда / Адказаць
25.03.2014 / 13:54
стремление к всеобщему счастью заканчивается строительством каталажек
0
Серж / Адказаць
25.03.2014 / 13:59
Не трындите, нет никакой СБУ, теперь есть филиал ЦРУ в Киеве. А насчет провокаторов: Наливайченко идейный вдохновитель Правого сектора, лично знаком с Ярошем, не раз бывал на тренировочных слетах нациков, выступал там в народной рубашке. Теперь, наверное, локти кусает, не знает что делать с бывшими соратниками, потому что они уже не нужны. Мавр сделал свое дело, мавр может уходить.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру