25.10.2007 / 18:21

Ад безвыходнасьці — у турму 1

Амаль па О’Генры атрымалася здарэньне ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці. У мясцовым РУУС прагучаў тэлефонны званок невядомага, які папрасіў: «Забярыце мяне — я абрабаваў краму. Чакаю на прыпынку ў вёсцы Германавічы».

Амаль па О’Генры атрымалася здарэнне ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. У мясцовым РАУС прагучаў тэлефонны званок невядомага, які папрасіў: «Забярыце мяне — я абрабаваў краму. Чакаю на прыпынку ў вёсцы Германавічы».

Здзіўленыя міліцыянты на ўсялякі выпадак выехалі. На прыпынку ўбачылі чалавека, які пацвердзіў, што ён узламаў прадуктовы склеп і скраў некалькі скрыняў віна, каўбасу і цыгарэты. Усім гэтым злодзей гасцінна пачаставаў мясцовых жыхароў. Падчас балявання ён паўтараў, што яму ўсё роўна.

Як высветлілася ў пастарунку, Аляксандру Пяньку няма дзе жыць ды працаваць, і небарака вырашыў лепей сесці за краты, чым загінуць у блізкія маразы. Разам з Пяньком затрымалі яшчэ двух месцічаў: Аляксея А., у якога узломшчык пазычыў на справу лом, ды Аляксандра К., якога міліцыянты падазраюць у дапамозе злачынцу. Першы атрымаў трое сутак, на другога можа быць заведзеная крымінальная справа.

Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя

0
demen / Адказаць
29.10.2007 / 10:34
это тот народ на которого опирается лукошенко
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру