Расійскія памежнікі спыняюць і надглядаюць аўтамабілі, правяраюць дакументы і грузы. Памежнікі ўзброеныя.

Адзін з памежнікаў расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы», што іх задача — выяўленне і праверка ўкраінцаў, якія кіруюцца ў Расію транзітам праз Беларусь.

У звычайнай сітуацыі на мяжы Беларусі і Расіі няма памежнага і мытнага кантролю. 

Як спраўдзілі карэспандэнты «Нашай Нівы», кантроль ажыццяўляецца без лішняга імпэту. Памежнікі арыентуюцца на машыны з украінскімі нумарамі. Аўтамабілі з беларускімі нумарамі асабліва не трасуць.

Аналагічны кантроль на мяжы Расія ўводзіла ў часе Алімпіяды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?