Украіна дасягнула дамоўленасці з Расійскай Федэрацыяй наконт вывядзення ўкраінскіх вайсковых частак з Аўтаномнай Рэспублікі Крым у поўным складзе са зброяй. Пра гэта заявіў в.а. міністра абароны Украіны Ігар Ценюх, выступаючы ў парламенце.

«Сёння запланаваны перамовы першага намесніка начальніка генштаба з намеснікам міністра абароны РФ генералам Булгакавым аб механізме і парадку выканання дасягнутых дамоўленасцей», — сказаў Ценюх.

Па словах Ценюха, на сённяшні дзень ёсць план, у адпаведнасці з якім, у першую чаргу, адбудзецца вывядзенне асабовага складу і ўзбраення, тэхнікі, сіл і сродкаў СПА, караблёў і матэрыяльна-тэхнічных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?