25.03.2014 / 14:08

Новым міністрам абароны Украіны стаў генерал, якога дзіўным чынам у Крыме выкрадалі расейцы 7

Вярхоўная Рада Украіны прызначала в.а. міністра абароны генерал-палкоўніка Міхаіла Коваля.

За адпаведную пастанову № 4353, прадстаўленую спікерам Аляксандрам Турчынавым, прагаласаваў 251 дэпутат.

Ігар Ценюх падаў у адстаўку.

Коваль пасля прызначэння падзякаваў Ценюху. «Я веру ў узброеныя сілы Украіны», - адзначыў новы в.а. міністра абароны.

Міхаіл Коваль нарадзіўся ў 1956 годзе ў г. Ізяслаў Хмяльніцкай вобласці. У 1997—1999 — начальнік штаба, камандзір танкавай дывізіі армейскага корпуса Паўночнага аператыўнага камандавання; у 1999—2001 — начальнік штаба — першы намеснік камандуючага армейскага корпуса Заходняга аператыўнага камандавання;

У 2002—2003 — першы намеснік старшыні Дзяржкамітэта па справах аховы дзяржаўнай мяжы Украіны — Камандуючага Памежных войскаў Украіны; з 2003 года першы намеснік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны — дырэктар Дэпартамента па працы з асабовым складам.

5 сакавіка невядомыя выкралі Коваля каля ваеннай часткі пад Ялтай.

Праз тры гадзіны яго адпусцілі, так і не даўшы тлумачэнняў. Па словах генерал-палкоўніка, у выкраданні прымалі ўдзел расійскія вайскоўцы.

0
Яська-гаспадар з-пад Вільні / Адказаць
25.03.2014 / 14:52
Растлумачце мне, калі ласка, навошта наогул трымаць войска якое ні на што не здольнае? Каб было?
0
Растлумачце мне / Адказаць
25.03.2014 / 15:26
Навошта абы-каму тлумачыць? каб было?
0
Хутар / Адказаць
25.03.2014 / 15:58
Пакуль пытайцеся.. Таму шта гэтымі днямі відаць пачнецца. Як нехта некалі сказаў: заўтра была вайна. Будзе не да такіх пытаньняў. Думаецца закране ўсіх.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру