Алена Дзмітрыеўна Музычко, маці забітага сёння каардынатара «Правага сектару» ў заходнім рэгіёне Украіны Аляксандра Музычко (Сашко Белы), — беларуска, родам з Палесся.

Сашко Белы заўжды падкрэсліваў, што ягоная маці беларуска, — пацвердзілі Радыё Свабода з некалькіх крыніцаў.

Разам з мужам, украінцам Іванам Дзмітрыевічам Музычко, Алену Дзмітрыеўну асудзілі за ўдзел у АУН—УПА на 20 гадоў высылкі. Сашко і ягоны старэйшы брат Адам нарадзіліся ў Кізеле ў Пермскай вобласці Расіі. Адбыўшы тэрмін высылкі, бацькі вярнуліся ва Украіну і пасяліліся пад Роўна.

Гэтую інфармацыю паведаміў сябар і паплечнік Сашко Белага, сябар УНА-УНСА Сяргей Пандрак.

Алена Дзмітрыеўна Музычко цяпер у бальніцы. Пагаварыць з ёю асабіста не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0