На сайце milinkevich.org зьявіўся «Зварот Нацыянальнага аргкамітэту Чарнобыльскага шляху». У ім, у прыватнасьці, гаворыцца:

«Цяперашняя ўлада знішчае беларускі народ фізічна. Мы выміраем. За апошнія 10 гадоў колькасць жыхароў Беларусі скарацілася на паўмільёна – да 9 500 000 чалавек. Многія працавітыя і адукаваныя людзі, якія зразумелі, што ім тут не дадуць годна жыць, з’ехалі за мяжу.

Чарнобыльская катастрофа закранула КОЖНАГА жыхара Беларусi:

– чвэрць нашай тэрыторыi, дзе жыве 1 840 000 чалавек, забруджана радыянуклiдамi;

– на моцна заражаных тэрыторыях (ад 15 да 40 кюры) жыве 140 000 чалавек, хаця ў Расеi ды Украiне з такiх зонаў даўно ўсiх адсялiлi;

– на заражаных тэрыторыях вырошчваюць харчовыя прадукты, якiя ўсе мы спажываем.

У ВЫНIКУ:

– ад радыяцыi ў Беларусi ужо памерла 200 тысяч чалавек;

– першасная iнвалiднасць з 1986 года павялiчылася на 50%;

– колькасць генетычных адхiленняў у немаўлятаў узрасла ў 8 разоў;

– толькi 13% выпускнiкоў школ лiчацца здаровымi.

АЛЕ цяперашняе кiраўнiцтва краiны ня кажа праўды пра Чарнобыль. Улады спынiлi адсяленне з забруджаных раёнаў i аб’явiлi iх чыстымi. Яны прымусова размяркоўваюць выпускнiкоў унiверсітэтаў у чарнобыльскiя раёны.

Мы ўсе – закладнiкi рэжыму, якi хлусiць нам, якi не дбае пра здароўе i жыццё людзей. Мы патрабуем:

– сказаць праўду пра наступствы катастрофы;

– адсялiць людзей з моцна заражаных тэрыторыяў (15 i больш кюры);

– забяспечыць iнвалiдаў Чарнобыля лекамi i лячэннем;

– вярнуць ільготы ліквідатарам;

– спынiць вытворчасць прадуктаў на забруджаных тэрыторыях;

– адмянiць абмежаванні на гуманiтарную дапамогу чарнобыльцам з-за мяжы;

– спынiць прымусовае размеркаванне студэнтаў.

Беларусы стаміліся ад няпраўды. 19 сакавіка мільёны людзей прагаласавалі за новага прэзідэнта Аляксандра Мілінкевіча, за Свабоду, Праўду і Справядлівасьць.

Але ніхто не лічыў галасы. У выбарчых камісіях не было прадстаўнікоў альтэрнатыўных кандыдатаў і дэмакратычных сілаў. Пратаколы выбарчых камісіяў былі загадзя падрыхтаваныя – з 83% за Лукашэнку. У нас укралі нашыя галасы.

Таму дзесяткі тысячаў адважных людзей на заклік свайго сэрца, нягледзячы на холад і на запалохванні ўлады, выйшлі на цэнтральную плошчу сталіцы. Чатыры дні і чатыры начы стаяў беларускі Майдан, дзе сабраліся мужчыны і жанчыны, гараджане і сяляне, моладзь і пенсіянеры, навукоўцы і рабочыя. Людзі годна і мірна патрабавалі новых, справядлівых выбараў. Іх разагналі грубай сілай. Каля паўтары тысячы чалавек былі кінутыя ў турмы. Улада не чакала такога пратэсту, і нават турмы не былі гатовыя прыняць гэтулькі вязняў.

Ніводная дэмакратычная краіна свету не прызнала «выбараў» 19 сакавіка, бо былі парушаныя ўсе магчымыя міжнародныя нормы. Дастаткова сказаць, што трэць выбаршчыкаў адміністрацыйным прымусам загналі на папярэдняе галасаванне, а назіральнікам – як міжнародным, так і беларускім – не дазвалялі назіраць падлік галасоў, г.зв. выконваць свой прамы абавязак.

Нягледзячы на пагрозу рэпрэсіяў, каля 30 тысячаў чалавек ізноў выйшлі на менскія вуліцы ў Дзень Незалежнасьці 25 Сакавіка. Гэта была мірная маніфестацыя тых, хто не пагадзіўся быць прыніжаным і падманутым. Аднак улады зноў ужылі сілу супраць мірных дэманстрантаў.

І тым не менш, мы не баімся. Беларускае грамадства пераадолела страх. Відавочна, што Лукашэнка не дабудзе да канца чарговага пяцігадовага тэрміну. Каб гэта адбылося хутчэй, нельга пагаджацца з вынікамі сфальшаваных выбараў. Трэба працягваць і пашыраць мірны пратэст супраць здзеку з народу.

МЫ ХОЧАМ ЖЫЦЬ У СВАБОДНАЙ КРАIНЕ, УЛАДЫ ЯКОЙ НЕ ЛГУЦЬ СВАIМ ГРАМАДЗЯНАМ.

МЫ ХОЧАМ БЫЦЬ ЗДАРОВЫМI.

МЫ ХОЧАМ, КАБ НАШЫЯ ГАЛАСЫ НА ВЫБАРАХ ПРАЎДЗІВА ЛІЧЫЛІ.

ЗАКЛІКАЕМ НА ЧАРНОБЫЛЬСКI ШЛЯХ!

26 красавiка, 18.00, Кастрычніцкая плошча»

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0