Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заяўляе, што яго пазіцыя ў дачыненні да парушальнікаў грамадскага парадку будзе дастаткова жорсткай. Пра гэта ён заявіў журналістам перад пасяджэннем Кабінета міністраў.

Unian.ua

Unian.ua

«Калі нейкія бандыты пагражаюць міністру, я гэты выклік прымаю і гатовы прыняць любы выклік, бо такая мая пасада.

І ў далейшым мая пазіцыя будзе дастаткова жорсткай да бандытаў, да тых, хто са зброяй у руках парушае парадак», — сказаў Авакаў, каментуючы заяву «Правага сектара» адносна забойства Аляксандра Музычкі (Сашка Белага).

На ўдакладняючае пытанне, ці называе ён бандытамі прадстаўнікоў «Правага сектара», міністр адказаў: «Я называю бандытамі любога, хто называецца і апрануўся ў любую вопратку, хоць гэта «Правы сектар» ці Самаабарона Майдану.

Сапраўдныя патрыёты са зброяй у руках ахоўваюць мяжу дзяржавы і стаяць там на блокпастах, а тыя, хто лазіць па прадпрыемствах … або ў прыватных домаўладаннях, — гэта бандыты. Тым больш, калі мы маем сітуацыю, што ў іх у руках незарэгістраваныя аўтаматы».

Як паведамлялася, роўненскія актывісты «Правага сектара» заяўляюць, што Музычку планамерна забілі работнікі спецпадраздзялення «Сокал», і абвінавачваюць у гэтым міністра ўнутраных спраў Авакава.

Лідэр «Правага сектара» Дзмітрый Яраш выступіў з патрабаваннем неадкладнай адстаўкі Авакава, а таксама арышту ўсіх датычных да забойства Музычкі, у тым ліку камандзіра спецпадраздзялення «Сокал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?