Прэзідэнт Усеўкраінскага яўрэйскага кангрэса, прадпрымальнік Вадзім Рабіновіч падаў у ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.

itar-tass.com

itar-tass.com

«Я хачу разбурыць міф пра антысеміцкую Украіну, які тыражуецца ва ўсім свеце. Сёння неабходна аб'яднанне, а я аб'ядноўваючы кандыдат. У мяне няма маніякальнай прагі ўлады, я проста хачу дапамагчы краіне», — сказаў ён журналістам, дадаўшы, што з'яўляецца, магчыма, «самым удалым кандыдатам у цяперашні няпросты час».

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ва Украіне прызначаныя на 25 мая.

Пакуль што ЦВК зарэгістраваў толькі аднаго кандыдата — былога намесніка генпракурора Рэната Кузьміна, які раней курыраваў крымінальныя справы экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі.

У цэнтральную выбарчую камісію для рэгістрацыі таксама падалі дакументы былы губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін, і адзін з лідараў кіроўнай да нядаўняга часу Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка. Вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты завяршаецца 30 сакавіка, апошні тэрмін падачы дакументаў — 4 красавіка.

Вадзім Рабіновіч з'яўляецца прэзідэнтам холдынгу RC-Group, яму таксама належаць шэраг медыяактываў.

З 2007 па 2013 гады ён быў прэзідэнтам футбольнага клуба «Арсенал» Кіеў. Прадпрымальнік актыўна падтрымлівае яўрэйскія дабрачынныя праекты і арганізацыі, у прыватнасці, ён удзельнічаў у рэканструкцыі старога горада ў цэнтры Ерусаліма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?