25.10.2007 / 18:49

Усенародны рух «Белая Русь» паўстане ў лістападзе 8

"Усьведамляючы гістарычную адказнасьць за далейшы лёс нашага народу і незалежнай суверэннай беларускай дзяржавы, падтрымліваючы дзяржаўную палітыку народнага прэзыдэнта А.Р. Лукашэнкі…".

Устаноўчы сход рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» адбудзецца ў сярэдзіне лістапада. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня Мінскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь», намеснік кіраўніка камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі.

Нагадаем, 2 ліпеня ў сталіцы адбылося пасяджэнне ініцыятыўнай групы па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». У ім узялі ўдзел прыкладна 40 чалавек. У ініцыятыўную групу ўвашлі, у прыватнасці, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч, старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў, спартсмены Іван Ціхан, Наталля Цылінская і Юлія Несцярэнка, спявачка Ірына Дарафеева, старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Мікалай Чаргінец.

Члены ініцыятыўнай групы прапанавалі правесці ўстаноўчы сход рэспубліканскага ГА «Белая Русь» у верасні—кастрычніку 2007 года.

Паводле слоў В.Гумінскага, тэрміны правядзення ўстаноўчага сходу былі перанесены «ў сувязі з сезонам адпачынкаў і некаторымі тэхнічнымі праблемамі».

У 2004 годзе ў Гродне было створана абласное аб’яднанне «Белая Русь». Аднак у 2007 годзе арганізацыя вырашыла выйсці на рэспубліканскі ўзровень. На працягу лета гэтага года ў рэгіёнах праходзілі ўстаноўчыя сходы абласных, гарадскіх і раённых арганізацый «Белая Русь».

У звароце ініцыятыўнай групы па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», прынятым 2 ліпеня, зазначаецца:

«Усведамляючы гістарычную адказнасць за далейшы лёс нашага народа і незалежнай суверэннай беларускай дзяржавы, падтрымліваючы дзяржаўную палітыку народнага прэзідэнта А.Р.Лукашэнкі, скіраваную на павышэнне эфектыўнасці эканомікі, развіццё сацыяльнай сферы, навукі і культуры, мы, прадстаўнікі ўсіх рэгёінаў і розных сацыяльных груп, звяртаемся да грамадзян Беларусі з прапановай аб’яднаць намаганні для далейшага ўмацавання і росквіту Беларусі і стварыць грамадскае добраахвотнае самакіруемае рэспубліканскае аб’яднанне «Белая Русь».

БелаПАН

0
Дарык / Адказаць
25.10.2007 / 19:51
Вось і можна тут Чаргінцу падараваць траянскую канячку. Як БНФ прафільтравалі КГБістамі яшчэ ў самым пачатку. так і нам трэба ўступаць у "белую Русь", гаварыць толькі па-беларуску, прапагандаваць беларускую культуру і ўсё такое падобнае. Зрабіць арганізацыю сапрыўды беларускай.
0
pan Brudas / Адказаць
25.10.2007 / 21:23
2Дарык Разваліце спачатку лукамол...
0
Gorliwy / Адказаць
25.10.2007 / 21:51
літвінам трэба ўстрымлівацца ад любых беларускіх праектаў, тым больш - такіх махровых...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру