Аляксандр Блізнюк з Радашковіч першы раз у жыцці выйшоў на вулічны пратэст. Учора яго затрымалі пасля шэсця побач з домам №31 па вуліцы Сурганава.

Паводле сведчанняў АМАПаўцаў, якія яго затрымлівалі, Аляксандар выкрыкваў экстрэмісцкія лозунгі.

На само пасяджэнне ў судзе Заводскага раёна Мінску ні жонку Аляксандра, ні сяброў не пусцілі. Яны трапілі толькі на абвяшчэнне рашэння.

Суддзя Алена Някрасава назвала тыя ж самыя артыкулы КоАП, паводле якіх асудзілі Максіма Вінярскага [Вінярскаму далі 15 сутак] — 17.1 і 23.4 — і пакарала Блізнюка 5 суткамі арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?