Літаратура6262

Глобус, Рублеўская, Дубавец і іншыя: аб’яўлены лонг-ліст прэміі Гедройца

Журы абвесціла доўгі спіс (12 кніг), якія працягнуць змаганне за прэмію Гедройца.

Туды ўвайшлі:

«Музы і свінні» Уладзіслава Ахроменкі,

«Хвілінка» Ігара Бабкова,

«Дараванне. Прощение. Vergebung» Алены Брава,

«Разбітае сэрца Вітаўта» Сяргея Верацілы,

«Казкі пра дарослых» Адама Глобуса,

«Errata» Сяргея Дубаўца,

«Шклатара» Артура Клінава,

«Зкімбы-зымбы» Аляксандра Лукашука,

«Багун» Вінцэся Мудрова,

«Сарочае радыё» Кацярыны Оаро,

«Ночы на Плябанскіх млынах» Людмілы Рублеўскай,

«Смерць лесбіянкі» Наталкі Харытанюк.

Усе кнігі прадстаўленыя ў папяровай версіі. Усе (акрамя выдання Вінцэся Мудрова, якое пабачыла свет у Полацку), надрукаваныя ў сталіцы.

Сярод выдавецтваў у лідарах «Логвінаў» (кнігі Ігара Бабкова, Адама Глобуса, Сяргея Дубаўца, Артура Клінава).

З 1 красавіка да 15 мая пройдуць публічныя прэзентацыі ўсіх 12 кніг доўгага спісу.

Наступным этапам прэміі стане абвяшчэнне кароткага спісу (шорт-ліста), у які трапяць 6 кніг. Ён будзе абвешчаны не пазней за 15 мая.

Вынікі трэцяй прэміі імя Гедройца будуць аб’яўлены ў чэрвені.

Каментары62

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць