26.03.2014 / 18:32

Беларусь адмовілася ад байкоту «барадатай жанчыны» на Еўрабачанні 9

Нягледзячы на тое, што частка беларусаў выступіла супраць аднаго з канкурсантаў, Канчыты Вурст з Аўстрыі, «Еўрабачанне» пакажуць без цэнзуры ў наўпроставым эфіры.

Раней аўтары байкоту склалі петыцыю, у якой патрабавалі забараніць трансляцыю песеннага конкурсу з прычыны ўдзелу ў ім трансвестыта. Галоўным абгрунтаваннем быў выгляд артыста, які нібыта прапагандуе непрымальны для беларускага грамадства лад жыцця. Падпісанты абвінавацілі арганізатараў «Еўрабачання» у «расадніцтве садаміі». Аднак петыцыю падпісалі ўсяго 1500 асобаў.

Паводле статуту «Еўрабачання», мерапрыемства мусіць транслявацца на тэрыторыі краіны-ўдзельніцы з пачатку і да канца. Таму адмова ад трансляцыі магла прывесці да аўтаматычнай дыскваліфікацыі Беларусі не на адзін год.

Нагадаем, на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2014», якое пройдзе ў траўні ў Капэнгагене, Беларусь рэпрэзентуе малады выканаўца ТЕО з песняю «Cheescake».

0
ЮРАСЬ / Адказаць
26.03.2014 / 18:55
А ці ёсць у статуце "Еўрабачання" пункт пра ўдзел пі... і астатніх транс...?
0
lenik / Адказаць
26.03.2014 / 19:44
"магла прывесці да аўтаматычнай дыскваліфікацыі Беларусі не на адзін год" какая магла бы быць пацеря
0
zelka / Адказаць
26.03.2014 / 20:53
чаго ж тады супраць трансляцыі Еўрабачання не выступалі калі ўдзел прымала ад Украіны Верка Сярдзючка? :) Ці Данілка паўнавартасная жанчына ?:)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру