Рэферэндум у Крыме прайшоў з шматлікімі парушэннямі, а адзінай дэстабілізуючай сілай ва Украіне сёння з'яўляецца Расія. Пра гэта гаворыцца ў каментары ўрада Вялікабрытаніі ў адказ на заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, зробленыя 18 сакавіка. 

Прэзідэнт Пуцін: 16 сакавіка ў Крыме адбыўся рэферэндум. Ён прайшоў у поўнай адпаведнасці з дэмакратычнымі працэдурамі і міжнароднымі нормамі права. У галасаванні прынялі ўдзел больш за 82% выбаршчыкаў. Больш за 96% выказаліся за ўз'яднанне з Расіяй. Лічбы больш чым пераканаўчыя. 

Урад Яе Вялікасці: Рэферэндум прайшоў не толькі ў парушэнне канстытуцыі Украіны, але і міжнародных дэмакратычных працэдур і ўразрэз з лепшым назапашаным досведам. На працягу некалькіх тыдняў у Крыме знаходзіліся расійскія ўзброеныя сілы. Яны ўсталявалі прарасійскі марыянеткавы ўрад, які на закрытай парламенцкай сесіі пад кантролем замежных узброеных сіл прагаласаваў за правядзенне рэферэндуму. Сябры парламента, якія выступілі супраць прарасійскай праграмы, былі выключаныя з парламента. 

Аб рэферэндуме было абвешчана ўсяго толькі за 10 дзён да яго правядзення. Характэрнымі рысамі падрыхтоўчай работы да рэферэндуму з'яўляецца поўная адсутнасць празрыстасці. Гэта адносіцца і да складу выбарчых камісій, і да спісаў выбаршчыкаў, і колькасці выпушчаных выбарчых бюлетэняў. Акрамя таго, на рэферэндуме не прысутнічалі нейтральныя назіральнікі. 

Два пытанні, пастаўленыя на галасаванне, былі сфармуляваны такім чынам, што ў выбаршчыкаў не было магчымасці прагаласаваць за існуючы статус Крыма ў складзе Ўкраіны. Акрамя таго, ніхто не патлумачыў пытанні, уключаныя ў выбарчыя бюлетэні. Напярэдадні рэферэндуму ў Крыме не праводзіліся дэбаты. Існуюць пэўныя паведамленні аб запалохванні выбаршчыкаў. 

Вынікі рэферэндуму — 96,7% — значна пераўзыходзяць вынікі апытання грамадскай думкі, праведзенага незалежным навукова-даследчым інстытутам Украіны ў лютым 2014 года. Паводле апытання, толькі 41% крымчан падтрымліваюць ўз'яднанне Крыму з Расіяй. Больш за тое, улічваючы байкатаванне рэферэндуму з боку апазіцыі, атрыманыя вынікі таксама з'яўляюцца падазрона высокімі. 

Прэзідэнт Пуцін: Я добра разумею тых, хто з мірнымі лозунгамі выйшаў на Майдан, выступаючы супраць карупцыі, неэфектыўнага дзяржкіравання, беднасці. Правы на мірны пратэст, дэмакратычныя працэдуры, выбары для таго і існуюць, каб мяняць уладу, якая не задавальняе людзей. Але тыя, хто стаяў за апошнімі падзеямі ва Украіне, пераследвалі іншыя мэты. Яны рыхтавалі дзяржаўны пераварот, планавалі захапіць уладу, не спыняючыся ні перад чым. У ход былі пушчаныя і тэрор, і забойствы, і пагромы. Галоўнымі выканаўцамі перавароту сталі антысеміты, русафобы, нацыяналісты і неанацысты. Менавіта яны шмат у чым вызначаюць і сёння жыццё ва Украіне. 

Урад Яе Вялікасці: Пасля сыходу прэзідэнта Януковіча са сваёй пасады Вярхоўная Рада і часовы ўрад Украіны робяць дзеянні ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Украіны. Шматлікія арганізацыі, у тым ліку ААН, АБСЕ, а таксама Асацыяцыя габрэйскіх суполак і арганізацый Украіны, не сутыкаліся з шматлікімі выпадкамі парушэння правоў чалавека ці антысеміцкімі пагромамі ва Украіне. Партыя рэгіёнаў, якую ўзначальваў былы прэзідэнт Януковіч, падтрымала стварэнне часовага ўрада Украіны і правядзенне новых выбараў. У цяперашні час адзінай дэстабілізуючай сілай ва Украіне з'яўляецца Расія. 

У Еўрамайдане ўдзельнічалі прадстаўнікі розных слаёў насельніцтва Украіны. Аб'яднаныя агульнай мэтай, яны прадэманстравалі супраціў злоўжыванням улады і смагу пераменаў. Усе ўдзельнікі Еўрамайдана былі дысцыплінаваныя і стрыманыя. Дзеянні, якія яны рабіді, насілі толькі абарончы характар у адказ на гвалт з боку ўладаў пад кіраўніцтвам былога прэзідэнта Януковіча. 

Прэзідэнт Пуцін: Перш за ўсё так званыя «ўлады » ўнеслі скандальны законапраект аб пераглядзе моўнай палітыкі. 

Урад Яе Вялікасці: Часова выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны адмовіўся прымаць закон, які абмяжоўвае ўжыванне рускай мовы на рэгіянальным узроўні. Прэм'ер-міністр Украіны Яцанюк заявіў аб тым, што гэты закон прыняты не будзе. 

Прэзідэнт Пуцін: Ясна і тое, што легітымнай выканаўчай улады на Украіне да гэтага часу няма. 

Урад Яе Вялікасці: Ва Украіне ёсць легітымная выканаўчая ўлада. Адхіленне Януковіча ад пасады прэзідэнта Украіны пацвярджаецца галасаваннем, якое было праведзена ў Вярхоўнай Радзе Украіны ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Украіны. Вярхоўная Рада была абрана на падставе вольнага галасавання народа Украіны, а часовы ўрад адобраны пераважнай большасцю Вярхоўнай Рады ў ходзе вольнага галасавання, уключаючы і прадстаўнікоў Партыі рэгіёнаў, якую ўзначальваў Януковіч. 

Прэзідэнт Пуцін: Тым, хто супраціўляўся путчу, адразу пачалі пагражаць рэпрэсіямі і карнымі аперацыямі. І першым на чарзе быў, вядома, Крым, рускамоўны Крым. У сувязі з гэтым жыхары Крыма і Севастопаля звярнуліся з заклікам да Расіі абараніць іх правы і само жыццё, не дапусціць таго, што адбывалася, ды й адбываецца і ў Кіеве, і ў Данецку, у Харкаве і іншых гарадах Расіі. 

Урад Яе Вялікасці: Вярхоўны камісар АБСЕ, якая наведала Крым, заявіла, што не знайшла ніякіх доказаў гвалту супраць рускамоўнага насельніцтва ці прыцяснення іх правоў. Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Валерыя Луткоўская таксама заявіла, што не было выпадкаў звароту да яе з боку грамадзян Крыма, правы якіх былі парушаныя. 

Не было прадстаўлена ніякіх доказаў таго, што рускамоўнаму насельніцтву ў Крыме, альбо іншых гарадах Украіны пагражаюць. Мы не атрымалі ніякіх доказаў нападаў на цэрквы, размешчаныя ва Усходняй Украіне, як заяўляюць рускія. Часова выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны адмовіўся прымаць закон, які абмяжоўвае ўжыванне рускай мовы на рэгіянальным узроўні. 

Прэзідэнт Пуцін: Узброеныя сілы Расіі не ўваходзілі ў Крым, яны там ужо і так знаходзіліся ў адпаведнасці з міжнароднай дамовай. 

Урад Яе Вялікасці: Гэта няпраўда. Абмундзіраванне, ўзбраенне і падрыхтоўка зусім ясна паказваюць на тое, што гэта расійскія ваенныя. Напрыклад, ваенныя транспартныя сродкі з расійскімі нумарамі. Калі гэта мясцовыя міліцыянты, чаму яны адкрыта не кажуць пра гэта? Парушаючы дамоўленасці, ваенныя Чарнаморскага флоту робяць дзеянні за межамі сваіх баз. 

Па паведамленнях з Генеральнага штаба ўзброеных сіл Украіны, 1-ы мотастралковы батальён «Усход» 18-ы асобнай мотастралковай брыгады, размешчанай у населеным пункце Калінаўка ў Чачэнскай Рэспубліцы, у цяперашні час дыслакавалася ў горад Джанкой ў Крыме. Ваенныя 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ, размешчаныя ў горадзе Ульянаўску ў Расіі, і 22-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння з Краснадарскага краю таксама дыслакаваныя ў Крыме. 

Існуе шмат іншых падобных прыкладаў, калі вайскоўцы называюць сябе прадстаўнікамі сіл бяспекі Расіі. Напрыклад, вайскоўцы ў аэрапортах Бельбека і Сімферопаля. 

Прэзідэнт Пуцін:… крымскія ўлады абапіраліся і на вядомы косаўскі прэцэдэнт, прэцэдэнт, які нашы заходнія партнёры стварылі самі, што называецца, уласнымі рукамі, у сітуацыі, абсалютна аналагічнай крымскай, прызналі аддзяленне Косава ад Сербіі легітымным… 

Урад Яе Вялікасці: Нельга параўноўваць сітуацыі ў Крыме і Косава. Незалежнасць Косава рушыла ўслед пасля дзевяці гадоў знаходжання дадзенай тэрыторыі пад кіраваннем ААН. На рэферэндуме ў Крыме спрабуюць прызнаць законным аднабаковыя дзеянні адной дзяржавы, якія, як было сказана на пасяджэнні Рады бяспекі на мінулым тыдні, былі здзейсеныя ва ўмовах поўнай дыпламатычнай ізаляцыі. 

Няма ніякіх сумневаў, што пазіцыя Расіі па Косаве з'яўляецца супярэчлівай. На пасяджэнні Рады бяспекі ААН па Косава 18 лютага 2008 года прадстаўнік РФ Віталь Чуркін заявіў: «Прызнанне дэкларацыі аб незалежнасці Косава, якая была прынятая ў аднабаковым парадку, супярэчыць палажэннямі Хельсінскага Заключнага Акта. У ім ясна прадугледжаны прынцыпы непарушнасці межаў і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?