26.03.2014 / 22:11

Лукашэнка падпісаў указ аб ліквідацыі ваенных пракуратур 1

Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка падпісаў указ № 137 «Аб ліквідацыі ваенных пракуратур». 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, у адпаведнасці з дакументам з 1 верасня 2014 года будуць ліквідаваны Беларуская ваенная пракуратура і 11 міжгарнізонных ваенных пракуратур. Паўнамоцтвы па ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства ва Узброеных сілах, іншых войсках і вайсковых фарміраваннях Беларусі, дзяржаўных органах, у якіх прадугледжана ваенная служба, ускладаюцца на Генеральную пракуратуру і тэрытарыяльныя пракуратуры.

Рэарганізацыя накіравана на ўдасканальванне сістэмы органаў пракуратуры, аптымізацыю іх дзейнасці і скарачэнне штатнай колькасці.

Прыняцце ўказа дазволіць паменшыць асігнаванні, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на ўтрыманне органаў пракуратуры, у 2014 годзе на 1,285 млрд. рублёў, у наступныя гады — на 4,180 млрд. штогод.

0
Крывіч / Адказаць
27.03.2014 / 10:21
Калі войска чужой краіны, навошта утрымоўваць беларускую пракуратура?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру