Як паведаміла Кармянская раённая выбарчая камісія, яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 23 сакавіка склала 98,26%.

Усе акругі ў раёне былі безальтэрнатыўнымі, як і ў большасці раёнаў Гомельскай вобласці.

У Брагінскім раёне, паведамляе райвыканкам, яўка склала 95,15%.

Веткаўскі райвыканкам заяўляе аб яўцы 93,4% выбаршчыкаў.

Жыткавіцкая раённая газета «Новае Палессе» піша пра яўку 89,39%.

Таксама, паводле інфармацыі выдання, больш чым на 20 сельскіх участках яўка склала 100%.

Паводле інфармацыі Гомельскай абласной выбарчай камісіі, у пяці раёнах вобласці яўка склала больш чым 90%, а ў цэлым па вобласці на ўчасткі прыйшло 80,88% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?