Пачынаючы з суботы наша краiна трапiць пад уплыў вялiзнага антыцыклону, таму ўсталюецца даволi камфортнае надвор’е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Такiм чынам, у выхадныя будзе воблачнае з праясненнямi надвор’е i ўвогуле без дажджоў. Разам з тым ранiцай i ўначы будуць назiрацца моцныя туманы амаль па ўсёй тэрыторыi краiны. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 2 градусаў па поўначы да плюс 5 градусаў па поўднi краiны. Удзень даволi цёпла для апошнiх дзён кастрычнiка — 7—13 градусаў цяпла. У першы дзень наступнага тыдня надвор’е амаль не зменiцца, а вось з аўторка ў заходнiя рэгiёны краiны завiтае атмасферны фронт, таму 30 кастрычнiка ў Брэсцкай вобласцi пройдуць невялiкiя кароткачасовыя дажджы. У сераду кароткачасовыя дажджы будуць назiрацца ўжо на большай частцы тэрыторыi краiны. У гэты дзень уначы стане цяплей — да плюс 2—8 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень 6—11 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?