Адхілены ад улады прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у пятніцу, 28 сакавіка, дасць прэс-канферэнцыю ў расійскім Растове-на-Доне.

На прэс-канферэнцыі 28 лютага Януковіч ад злосці зламаў асадку, выбачаючыся перад украінцамі.

На прэс-канферэнцыі 28 лютага Януковіч ад злосці зламаў асадку, выбачаючыся перад украінцамі.

Час пакуль не анансаваны. Пра што будзе гаварыць былы лідар дзяржавы, таксама невядома, паведамляе Gazeta.ua

Нагадаем, Януковіч, які быў зрынуты ўкраінскай рэвалюцыяй 22 лютага і збег у Расію, ужо двойчы выступаў у Растове. Першая яго з'яўленне на публіцы адбылося 28 лютага. Тады ён заявіў, што працягвае лічыць сябе легітымным прэзідэнтам Украіны і адказаў на пытанні журналістаў. 11 сакавіка ён зачытаў заяву для прэсы. Задаваць пытанні прадстаўнікам СМІ не далі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0