Кіраўніцтва Крыма склала і апублікавала «чорны спіс» палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, якім павінен быць забаронены ўезд на аддзелены ад Украіны паўвостраў.

У спісе апынуліся 320 грамадзян Украіны, сярод якіх: прэм'ер -міністр Арсень Яцанюк, в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў, кіраўнік Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Парубій, міністр унутраных спраў Арсэн Авакоў і многія іншыя.

Апроч таго, на старонках дакумента сустракаюцца імёны патэнцыйных удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі 25 траўня: Юліі Цімашэнкі, Віталя Клічко і Пятра Парашанкі.

Раней краіны Захаду прынялі рашэнне аб накладанні візавых санкцый і замарозцы замежных актываў шэрагу прадстаўнікоў кіраўніцтва Расіі і новых уладаў Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?