Alpha.by

Alpha.by

Ён будзе весці новае ток-шоў. З 1 красавіка на тэлеканале «Беларусь 1» пачне выходзіць яго аўтарская праграма «Вечар цяжкага дня».

«Гэта праграма, якая аб'ядноўвае ў сабе як свецкія гутаркі са знакамітасцямі з свету музыкі, кіно і спорту, так і гутаркі на актуальныя тэмы бягучага моманту», — паведамляе прэс-служба «Белтэлерадыёкампаніі».

Ток -шоу «Вечар цяжкага дня» будзе выходзіць двойчы на тыдзень - па аўторках і чацвяргах. На некаторыя праграмы будзе запрошаны адзін госць, але часам у абмеркаванні будуць удзельнічаць тры суразмоўцы. У першых выпусках шоу прымуць удзел Уладзімір Зяленскі, Гоша Куцэнка, Анжаліка Агурбаш, Аляксандр Праханаў і Нікас Сафронаў. Першая перадача выйдзе ў эфір канала «Беларусь 1» 1 красавіка ў 23.55, паведамляе агенцтва БелаПАН.

Нагадаем, Хрусталёў раней працаваў першым намеснікам старшыні праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал « (АНТ) і быў звольнены з гэтай пасады ў красавіку 2009 года. Пасля гэтага ён паехаў у Маскву, дзе працаваў праграмным дырэктарам і прадзюсарам на расійскім тэлеканале СТС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?