На незалежным расійскім тэлеканале «Дождь» выйшла вялікая праграма Паўла Лабкова пра Беларусь, і пра кнігу журналіста Сашы Філіпенкі «Былы сын».
Журналісты разважаюць пра Беларусь і Расію: як гэта, жыць пад санкцыямі, і як Расія капіруе Беларусь у сваім шляху да поўнага аўтарытарызму, і на колькі гадоў Мінск апярэджвае Маскву. Ці з'яўляецца Беларусь палігонам для новых тэхналогій.
Праграма складаецца з трох частак.
Паглядзець праграму можна па гэтай спасылцы.