У сувязі з рамонтам праезнай часткі закрываецца рух транспарту па вуліцах Гарадскі Вал і Кірава ў Мінску, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Рух усіх відаў транспарту закрываецца на вуліцы Гарадскі Вал на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Валадарскага з 27 па 29 кастрычніка.

Таксама да 16 лістапада закрыты рух на вуліцы Кірава ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Леніна.

Дзяржаўтаінспекцыя прыносіць свае прабачэнні за часовыя нязручнасці і просіць вадзіцеляў выключыць гэтыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі са свайго маршруту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?