У Мінску з 1 красавіка праезд у гарадскім транспарце падаражэе да 3700 рублёў.

Цяпер цана талончыка складае 3 тыс. рублёў. Перад гэтым праезд даражэў 1 снежня (з 2 500 рублёў).

Пры продажы кіроўцам талончык будзе каштаваць 4 тыс. рублёў.

Праязныя білеты на месяц будуць каштаваць (цяпер прадаюцца па старой цане):

— на 1 від транспарту — 166 500 рублёў;
— на аўтобусы экспрэсных маршрутаў — 204 500 рублёў;
— На 2 віды транспарту — 222 200 рублёў;
— на 3 віды — 265 000 рублёў;
— на 4 віды — 299 700 рублёў.

Гэта кошты без уліку закладнога кошту бескантактавай смарт-карты (БСК), які застаецца ранейшым — 12 000 рублёў.

Праязныя на пэўную колькасць паездак (таксама без уліку закладнога кошту БСК):

на 5 паездак — 18 100 рублёў, на 10 — 35 200 рублёў, на 20 — 68 800 рублёў, на 30 — 101 000 рублёў, на 40 — 131 700 рублёў, на 50 — 161 000 рублёў, на 60 — 188 700 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?