Расійскія ўлады прынялі рашэнне пачаць працэс дэнансацыі так званых Харкаўскіх дамоў, якія прадугледжваюць падаўжэнне на 25 гадоў тэрміну знаходжання Чарнаморскага флота ва Украіне ў абмен на зніжку на расейскі газ. Пра гэта 28 сакавіка паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Такое рашэнне было прынята на аператыўнай нарадзе прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ.

У красавіку 2010 года тагачаснымі прэзідэнтамі Расіі і Украіны Дзмітрыем Мядзведзевым і Віктарам Януковічам было падпісана пагадненне, згодна з якім Кіеў атрымліваў зніжку на газ у памеры 100 даляраў за тысячу кубаметраў (у 2013 годзе агульны аб'ём зніжкі склаў $ 2,7 млрд) у абмен на падаўжэнне знаходжання расійскага флоту ў Крыме. Паводле ўмоваў дамовы, тэрмін знаходжання Чарнаморскага флоту ў Крыме мусіў адлічвацца з 2017 года і доўжыцца 25 гадоў. Расія плаціла за базу 97 млн даляраў у год.

У снежні 2013 пасля адмовы Кіева ад курсу на еўраінтэграцыю Масква дала яшчэ адну зніжку, згодна з якой кошт паліва для Украіны знізіўся з 400 даляраў да 268,5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?