Сябры ЦВК Беларусі будуць назіраць за выбарамі ў Еўрапейскі парламент, якія адбудуцца 24 траўня 2014 года. Запрашэнне ў беларускі Цэнтрвыбаркам паступіла ад старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Латвіі Арнісa Цымдарса. Аб гэтым сёння на пасяджэнні ЦВК паведаміла старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Назіраць за выбарамі ў Еўрапейскі парламент ад ЦВК Беларусі будуць Міхаіл Пятрушын і Сяргей Каліноўскі.

Акрамя гэтага, ЦВК Латвіі запрасіла беларускіх калегаў назіраць за парламенцкімі выбарамі ў гэтай краіне, якія адбудуцца ў кастрычніку 2014 года. З кандыдатурамі назіральнікаў на гэтай выбарчай кампаніі ў беларускім Цэнтрвыбаркаме вырашылі вызначыцца пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?