З 1 красавіка бацькі будуць аплачваць поўны кошт харчавання сваіх дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Пастановай Саўміна №266 ад 27 сакавіка вырашана павялічыць гэтую норму адразу на 40%. Ва ўрадзе кажуць, што атрыманыя сродкі пойдуць на павышэнне заробкаў выхавальнікаў.

« У цяперашні час выдаткі бюджэту на ўтрыманне аднаго дзіцяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі складаюць у сярэднім 1,5 мільёна рублёў у месяц, бацькі аплачваюць усяго каля 20 % выдаткаў, — каментуюць прыняцце дакумента ва ўрадзе. — Пасля прыняцця пастановы бацькі будуць аплачваць у поўным аб'ёме толькі кошт набору прадуктаў харчавання, гэта значыць плата бацькоў павялічыцца ў сярэднім на 150 тысяч».

Пры гэтым шматдзетныя сем'і па-ранейшаму будуць плаціць за харчаванне ў дзіцячых садках толькі палову яго кошту. Бацькі дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць ад анкалагiчных захворванняў, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, а таксама члены сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі пры выкананні воінскага або службовага абавязку, як і раней, будуць вызваленыя ад дадзеных выдаткаў.

 «Уведзены і новыя ільготы па аплаце харчавання для асобных катэгорый грамадзян. Гэтак, на 30% зніжаная плата для сем'яў, у якіх двое дзяцей наведваюць дашкольную ўстанову, на 50% — для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў )», — кажуць пра новаўвядзенні ў прэс-службе Савета міністраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?