З 9 па 25 траўня заказныя аўтобусы будуць хадзіць з Вілейкі да галоўных хакейных пляцовак — «Чыжоўка-Арэна» і «Мінск-Арэна».

Аўтобусны парк у Вілейцы будзе аказваць паслугі па перавозцы пасажыраў на матчы Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі 9-25 траўня. Скарыстацца такой паслугай змогуць не толькі вілейчане, але і маладзечанцы. Пра гэта распавёў начальнік аддзела перавозак аўтапарка №5 горада Вілейкі Ігар Бяроза.

«Гэта заказныя аўтобусы, якія будуць хадзіць прама да арэнаў. Усё ж такі гэта важная падзея, думаю, многія захочуць наведаць хакейныя матчы. Мы прымаем заяўкі і ад школ, і ад вучэльняў, усё роўна, з Маладзечна або з Вілейкі. Галоўнае, каб набіралася група з 47 чалавек», — растлумачыў ён.

Паводле словаў Ігара Бярозы, калектыў вілейскага аўтапарка таксама плануе паехаць на матчы паўфіналу Чэмпіянату. Даведкі па тэлефоне ( 801771 ) 5-39-66.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?