Пасля таго як мы апублікавалі фота правакатара, які задзіраў людзей антыбеларускімі лозунгамі, чытач нам даслаў іншае фота.

«Адразу як яны пачалі крычаць, людзі папрасілі ўмяшацца міліцыю, амапаўцы адцягнулі іх з натоўпу і даклалі пра інцындэнт па рацыі. Далейшага развіцця падзей не бачыў», — піша чалавек.

Нагадаем, у часе шэсця на Дзень Волі адбыўся шэраг інцыдэнтаў: некалькі асобаў спрабавалі справакаваць удзельнікаў шэсця на канфлікт, у тым ліку нецэнзурнай лаянкай і выказваннямі з абразамі нацыянальных пачуццяў беларусаў і ўкраінцаў. Дэманстранты высмеялі іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0