29.03.2014 / 14:37

Генсекам НАТА стане экс-прэм'ер Нарвегіі

Новым генеральным сакратаром НАТА ўчора, 28 сакавіка, прызначаны экс-прэм'ер Нарвегіі Енс Столтэнберг, гаворыцца ў заяве альянсу.

Краіны НАТО ўхвалілі кандыдатуру Столтэнберга аднагалосна.

Цяперашні генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусен (злева) і ягоны пераемнік на пасадзе Енс Столтэнберг (справа). Фота NTB Scanpix/AP

На гэтай пасадзе ён зменіць Андэрса Фог Расмусена пасля таго, як той складзе з сябе паўнамоцтвы пасля саміту НАТА ў пачатку верасня ў сталіцы Уэльса, Кардыфе.

Столтэнберг узначальваў урад Нарвегіі двойчы —паўтара гады ў 2000—2001, а потым з 2005 па 2013. Ён быў прэм'ер-міністрам падчас масавага забойства, здзейсненага Андэрсам Брэйвікам ў 2011 годзе.

Прычынай адстаўкі Столтэнберга сталі вынікі выбараў у парламент. Нарвежская рабочая партыя, якую ён узначальвае, атрымала галасоў больш за іншыя партыі, але яе падвялі саюзнікі, адзначае РБК.

Столтэнбергу 55 гадоў, мае дыплом эканаміста універсітэта Осла. Перад тым як стаць палітыкам, быў журналістам.

Жанаты, у яго двое дзяцей. Яго бацька быў міністрам замежных спраў, маці — генетыкам і палітыкам

Па словах брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана, якога цытуе Бі-Бі-Сі,

новаму кіраўніку альянса прыйдзецца мець справу не толькі з крызісам у адносінах паміж Украінай і Расіяй, але таксама і з вывадам кантынгенту НАТА з Афганістана да канца 2014 года.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру