На з'ездзе партыі УДАР Віталь Клічко абвясціў пра адмову ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Клічко прапанаваў Пятра Парашэнку замест сябе ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Па словах Клічко, ён сыходзіць з інтарэсаў Украіны і яе адзінства. Ён упэўнены, што так будзе атрымана магчымасць для глыбіннага рэфармавання краіны і поўнай перазагрузкі улады.

«Гэтыя выбары павінны аб'яднаць грамадства, а не стаць чарговай вайной усіх супраць усіх», — растлумачыў лідар УДАРа. Клічко ўпэўнены, што цяпер такі час, калі нельга памыляцца, таму павінен быць вылучаны адзіны кандыдат. Ён заклікаў усе дэмакратычныя сілы аб'яднацца дзеля Украіны.

Выбары прэзідэнта Украіны павінны адбыцца 25 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?