29.03.2014 / 15:52

Украіна нарэшце спыніла пастаўкі зброі ў Расію 2

Снайперскія вінтоўкі вырабляюць на кіеўскім заводзе «Маяк». Фота UkrOboronProm.

Дзяржканцэрн «Украбаронпрам» спыніў пастаўкі зброі і вайсковай тэхнікі ў Расійскую Федэрацыю.

Пра гэта ў свежым нумары ўкраінскай газеты «Дзеркало тижня» піша выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара дзяржаўнага канцэрна «Украбаронпрам» Юрый Цярэшчанка.

Яго прызначэнню на гэта пост папярэднічала серыя скандалаў.

Стала вядома, што пад кіраўніцтвам новапрызначанай (7 сакавіка) кіраўніцы «Украбаронпрама» Валянціны Дрозд і яе пераемніка (з 14 па 21 сакавіка) на гэтай пасадзе, нардэпа ад партыі «УДАР» Сяргея Аверчанкі канцэрн працягваў пастаўляць ваеннае абсталяванне Расіі, нягледзячы на яе агрэсію ў дачыненні да Украіны.

«Ужо сёння, з вядомых прычын, у Расію не пастаўляюцца зброя і ваенная тэхніка. Да моманту дээскалацыі канфлікту нашыя адносіны застануцца ў замарожаным стане.

Так, мы панясём эканамічныя страты, але хіба разумна узбройваць войска ворага?» — піша Цярэшчанка ў тыднёвіку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

nn.by

0
Казік / Адказаць
29.03.2014 / 17:24
Цікава, колькі снайперскіх вінтовак мае Нацыянальная Гвардыя Украіны?
0
Дмитро / Адказаць
29.03.2014 / 20:38
Мабуть жодної
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру