СБУ: Неанацыст з Расіі спрабаваў зладзіць дыверсіі ў Адэсе і на мяжы з Прыднястроўем
Грамадзянін Расіі, член расейскай неанацысцкай арганізацыі «Чорная сотня» Антон Раеўскі, знаходзячыся ў Адэсе і выконваючы заданні спецслужбаў Расіі, спрабаваў стварыць дыверсійна-падрыўную групу з жыхароў Адэскай вобласці для дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне, паведамляе прэс-служба СБУ.
Паводле паведамлення, здабытыя пэўныя дадзеныя аб падрыхтоўцы Раеўскім матэрыялаў з публічнымі заклікамі да развязвання агрэсіўнай вайны шляхам уварвання на тэрыторыю Адэскай вобласці Узброеных сіл РФ, якія дыслакуюцца на тэрыторыі непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.
Вызначаная група павінна была справакаваць узброены канфлікт на адным з кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Адэскай вобласцю.
Знойдзеныя матэрыялы, якія сведчаць аб распальванні міжнацыянальнай варожасці і якія змяшчаюць публічныя заклікі да фізічнага знішчэння украінцаў і габрэяў, якія пражываюць у Адэсе і вобласці.
З мэтай недапушчэння здзяйснення злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 161 (Парушэнне раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасці або адносін да рэлігіі) і 436 (Прапаганда вайны) Крымінальнага кодэкса Украіны Служба бяспекі Украіны выправадзіла Антона Раеўскага за межы і забараніла ўезд ва Украіну, гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары