29.03.2014 / 21:09

Расейскія чыноўнікі атрымалі канверт з парашком: 18 чалавек — у шпіталі 6

Канверт з белым парашком даслалі ў адміністрацыю Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі.

Сярод пацярпелых - чыноўнікі апарата губернатара і пяцёра паліцэйскіх, якіх запрасілі прысутнічаць пры ўскрыцці падазронага канверта.

Канверт з небяспечным рэчывам 28 сакавіка ў будынак урада прынёс невядомы кур'ер. Чыноўнікі прынялі карэспандэнцыю, распісаліся ў атрыманні. На канверце не быў пазначаны канкрэтны адрасат, і канверт палічылі падазроным. Людзі, якія працуюць ва ўрадзе, выклікалі паліцыю, канверт раскрылі. Пасля гэтага 18 чалавек былі шпіталізаваныя ў інфекцыйнае аддзяленне бальніцы Ханты-Мансійска. Сімптомы не паведамляюцца.

Парашок адпраўлены на экспертызу ў Цюмень. Паводле інфармацыі ura.ru, парашок пакуль паспелі праверыць толькі на радыяцыю, ніякага выпраменьвання не зафіксавана.

На канверце быў пазначаны адрас адпраўніка ў горадзе Урай, адкуль ліст адпраўлены 24 сакавіка. Следчая група, зрэшты, мяркуе, што гэтыя людзі не маюць дачынення да адпраўлення ліста. Але, у кватэры ўзялі ўзоры ўсіх парашкоў, шарыкавых ручак, а ў жыхароў - узоры почырку.

Прадстаўнікі ўрада ХМАО афіцыйна абвяргаюць факт НЗ. Як заявіла прэс-сакратарка і памочніца губернатара Алена Шумакова, тое, што адбылося - частка «шматступеньчатай трэніроўкі», якая арганізаваная ва ўрадзе акругі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ромпер Стомпер / Адказаць
29.03.2014 / 21:14
Апошні сказ пра што патлумачце
0
Пётрак / Адказаць
29.03.2014 / 21:54
Бандэраўцы!
0
анднекуль з дзярэўні / Адказаць
29.03.2014 / 22:19
эта почырк бандэры, стопудова!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру