Прафесар Ян Гартман, які граў Лышчынскага. Фота belsat.eu.

Прафесар Ян Гартман, які граў Лышчынскага. Фота belsat.eu.

Акторка, якая грала жонку Лышчынскага. Фота belsat.eu

Акторка, якая грала жонку Лышчынскага. Фота belsat.eu

Марка Белпошты ў гонар Казіміра Лышчынскага.

Марка Белпошты ў гонар Казіміра Лышчынскага.

Рынак Старога гораду ў Варшаве віраваў ад людзей. На ўзвышэнні стракацела чырвань вопраткі ка́та, побач — крыжы ды біскупскія мітры. Раптам раздаліся крыкі ды енкі жанчыны. Гэтак галасіла некалі па сваім мужу жонка Казіміра Лышчынскага.

У польскай сталіцы правялі рэканструкцыю смяротнага пакарання палескага шляхціца Казіміра Лышчынскага, які ў ХVII стагоддзі напісаў трактат «Аб неіснаванні Бога».

«Атэістаў дыскрымінуюць у Польшчы»

Зладзілі шэсце вуліцамі Варшавы ды паказ у межах Дзён атэізму польскія праціўнікі рэлігіі, агностыкі і рацыяналісты. Шмат хто з іх прыйшоў на акцыю з плакатамі, на якіх былі напісаныя імёны славутых атэістаў: 

Альфрэд Нобэль (Alfred Nobel), Джордж Оруэл (George Orwell), Станіслаў Лем (Stanisław Lem), Раман Паланскі (Roman Polański), Пол МакКартні (Paul McCartney), Брэд Піт (Brad Pitt) ды інш.

«Такія імпрэзы патрэбныя, — адзначыў у натоўпе адзін з гледачоў. — Атэістаў дыскрымінуюць у Польшчы, не даюць вольна выказваць сваіх думак (дамінуючая рэлігія ў краіне — каталіцтва). Імпрэзы такога тыпу — гэта іронія, гэта індыкатар таго, наколькі вольнымі мы можам сябе пачуваць у гэтай дзяржаве».

«Камуністы пазабівалі нашмат больш людзей»

Нягледзячы на тое, што некаторыя ўдзельнікі рэканструкцыі чакалі пратэстаў і перашкодаў з боку каталіцкіх вернікаў, гэтага не адбылося.

«Камуністы пазабівалі нашмат больш людзей за рэлігію, шмат каго закатавалі ў савецкіх лагерах за тое, што яны верылі. Дагэтуль хрысціянаў пераследуюць у Кітаі. Навошта такія паказы?» — абуралася адна са старэйшых спадарыняў у натоўпе.

«У Беларусі Лышчынскі — герой. А Польшча што?»

Пасля тэатралізаванай дзеі прафесар філасофіі Ян Гартман (Jan Hartman), які ўвасобіўся ў ролю Казіміра Лышчынскага, раздаваў аўтографы ды фатаграфаваўся са сваймі прыхільнікамі. На пытанне, што ён чуў, калі яму, хай сабе і непраўдзіва адсякалі галаву, навукоўца адказаў: «Мне было жудасна».

«Ці добра мяне было чуваць, як я галасіла? — запытала жанчына, якая ўвасобілася ў ролю жонкі Лышчынскага. — Мая гераіня моцна пацярпела ў свой час. У яе забралі амаль усю зямлю, удава фактычна засталася ні з чым. Была яшчэ і дачка, але што з ёю сталася — невядома».

Паводле акторкі, мэта акцыі — нагадаць палякам пра «пакутніка рэлігіі», пра якога ў гэтай краіне мала хто ведае. «У Беларусі Лышчынскі — герой. У ягоны гонар нават маркі выпусцілі, а ў Польшчы што?» — пытала кабета.

Відэа з Маршу атэістаў у Варшаве:

За Лышчынскага заступіўся толькі адзін чалавек

Казімір Лышчынскі ў маладосці 8 гадоў правёў у ордэне езуітаў, але пасля пакінуў манаскае жыццё, ажаніўся і вярнуўся ў свой родавы маёнтак Лышчыцы.

У 1688 годзе Лышчынскі запатрабаваў вяртанне доўгу 100 талераў ад свайго суседа Яна Казіміра Бжоскага. Сусед, каб не аддаваць пазыкі, выкраў з дому Лышчынскага рукапіс трактату «Аб неіснаванні Бога» ды звінаваціў яго ў атэізме. Улады змясцілі ўладара Лышчыцаў у Варшаўскую турму. Супраць зняволення шляхціца выступіў толькі берасцейскі земскі пісар, які казаў, што прыцягваць да адказу чалавека за злачынства, якое не было даказанае, супярэчыць праву свабоды. Ён абвінаваціў таксама духавенства ў тым, што яно хоча ўвесці інквізіцыю.

Хоць Лышчынскі пакаяўся ў ерасі і даводзіў, што ў наступнай частцы трактату меў пісаць абвяржэнне доказаў неіснавання Бога, суд прызнаў, што ён зрабіў гэта няшчыра.

30 сакавіка палескі шляхціц на варшаўскім рынку спаліў свой рукапіс, пасля чаго яму вырвалі язык, адсеклі руку, а потым – галаву. Труп вывезлі за горад, дзе спалілі. Попел змясцілі ў снарад і выстралілі гарматаю ў бок Турэччыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?