Выратавальнікаў выклікала жонка пацярпелага. Аказалася, у вёсцы Петухоўшчына (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобл.), у сваім двары, мясцовы жыхар, пенсіянер, меў намер пачысціць калодзеж.

Абматаўся папярэдне для страхоўкі вяроўкай, стаў спускацца — і раптам лесвіца зламалася, пенсіянер павіс на вяроўцы. Глыбіня калодзежа складае 7 метраў. На званок гаспадыні прыбылі выратавальнікі і дапамаглі пенсіянеру выбрацца з калодзежа, паведамляе ONT.BY.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?