Ён праходзіць ужо ў 17‑ты раз і будзе доўжыцца два дні. Канцэрты будуць ісці пяць‑шэсць гадзін. Аснову фестывалю складуць выступленні маладых гуртоў‑канкурсантаў.

Усяго ў конкурсе возьмуць удзел 27 калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны. Асноўнай умовай па‑ранейшаму з’яўляецца наяўнасць у рэпертуары хаця б адной песні на беларускай мове. На фестывалі выступяць таксама і гурты, што сталі лаўрэатамі мінулагодняга "Рок‑Кола". У якасці хэдлайнера фестываля планаваўся вядомы беларускі гурт "Крама", аднак літаральна за два дні да адкрыцця высветлілася, што гурт не можа прыехаць у Полацк. Імёны пераможцаў фестываля будуць вядомыя заўтра ўвечары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?